Кацярына Буніна пра дзейнасць „РАДЫ”
Сустрэчы з моладдзю з іншых еўрапейскіх краін і данясенне сітуацыі з правамі моладзі на Радзіме, пашырэнне адукацыйных магчымасцяў для беларусаў і беларусаў у навучанні за мяжой, псіхалагічная падтрымка беларускіх моладзевых актывістаў і актывістак.
Такі далёка не поўны спіс дзейнасці зараз у Добраахвотнага саюза беларускіх моладзевых аб’яднанняў Беларускага нацыянальнага моладзевага савета „РАДА”, распавяла камунікацыйная сакратарка Кацярына Буніна:
– Цяпер „РАДА” літаральна на днях была ў Берліне на Еўрапейскім моладзевым форуме. Гэта такі „парасоль” еўрапейскіх моладзевых арганізацый. Там была прадстаўлена рэзалюцыя пра маладых палітвязняў, якая была падтрымана 100% галасоў. У гэтай рэзалюцыі мы расказваем пра тое, што адбываецца ў Беларусі з моладдзю, з маладымі палітвязнямі, якіх правоў і свабодаў яны пазбаўлены. Мы заклікаем паўплываць на гэтую сітуацыю.
На дадзены момант таксама дзейнічае падтрымка ментарамі пачынаючых актывістаў і актывістак, а таксама ёсць падтрымка пачаткоўцаў, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага.
Беларускае Радыё Рацыя