Часткова знятая блакада руху на ўкраінска-польскай мяжы
12 месяцаў таму
Віцэ-прэм’ер Украіны Аляксандр Кубракоў заявіў, што Польшча разблакавала працу свайго першага пункту пропуску. Гаворка ідзе пра пункт пропуску Ягадзін – Дарагуск, дзе з 14-ай гадзіны аднавілі стабільны рух вялікагрузных машын. Украінскі палітык нагадаў, што блакада руху грузавога транспарту працягвалася больш за месяц.
Польскія перавозчыкі з пачатку лістапада заблакавалі тры памежныя пункты на мяжы з Украінай: у Грабенным, Дарагуску і Карчовай. Яны патрабуюць, каб украінскія перавозчыкі атрымлівалі дазволы на перавозкі на агульных прынцыпах. Раней украінцы атрымалі льготы па перавозках пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.