Ізраільскія закладнікі працягваюць вяртацца



Паўтарэнне таго, што здарылася 7-га кастрычніка, Ізраіль больш сябе дазволіць не можа.

Фота: Прэс-служба Арміі абароны Ізраілю

Звыш сотні чалавек застаюцца ў закладніках, якія былі скрадзеныя яшчэ ў першыя дні вайны, і нават да канца не вядома, ці жывыя яны, распавёў грамадзянін Ізраілю Алекс Леднік, які паходзіць з Беларусі:

– Я ганаруся дзяржавай Ізраіль. Адчуваецца, што жыццё тут працягваецца. Мы гатовыя ахвяраваць многім, каб выратаваць жыццё. Тое, што цяпер вызваляюць закладнікаў і яны вяртаюцца, па сутнасці гэта цуд. Я вельмі спадзяюся, што гэты цуд будзе працягвацца. Баюся быць настолькі аптымістычным, каб сказаць, што ўсе закладнікі вернуцца, я магу толькі на гэта спадзявацца.

Вайна ў Ізраілі ідзе ўжо 2 месяцы і 5 дзён. Ізраільскія вайскоўцы паведамляюць, што значная частка тэрарыстаў на палесцінскай тэрыторыі знішчаная, таму не выключана, што актыўныя баявыя дзеянні могуць завершыцца нават да канца бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя