Ці зменіцца сітуацыя на фронце ўвесну?



Усё роўна ёсць надзея, што вясной на фронце ўсё яшчэ можа змяніцца ў лепшы бок, нават калі фінансавая дапамога Украіне будзе скарочаная.

Ілюстрацыйнае фота

Пакуль рана дакладна прадказваць, ці адсутнасць дадатковага ўзбраення будзе ўплываць сур’ёзна на ход вайны, – у гэтым перакананы беларус Кірыл Дубовік, які жыве ва Украіне:

– А выбару няма. Апусціць рукі не атрымаецца. Або гэта будуць свае сілы і наперад. Або гэта будзе з большай дапамогай ад партнёраў і таксама наперад. Нічога не памяняецца, толькі ў колькасці і ў маштабах.

Вайна ва Украіне доўжыцца амаль што 22 месяцы або звыш 650 дзён. З вялікай верагоднасцю, калі не будуць прызначаныя перамовы ўкраінскага з расейскім бокам, то баявыя дзеянні працягнуцца і ў наступным годзе.

Беларускае Радыё Рацыя