У Вільні адбылася канферэнцыя сацыял-дэмакратаў
У Вільні адбылася канферэнцыя сацыял-дэмакратаў з нагоды 120 год беларускай сацыял-дэмакратыі. Арганізавала канферэнцыю партыя Народная Грамада Мікалая Статкевіча. У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 150 дэлегатаў з розных краін свету.
Кажа намеснік старшыні партыі Яўген Вільскі:
– Галоўная ідэя была ў тым, каб паказаць, што гісторыя Беларусі не пачалася са шклоўскага калгасу. Яна ў нас глыбокая, вялікая, мы маем карэнні, якія ідуць далёка ў гісторыю, у тым ліку і ў нашай сацыял-дэмакратыі. У 1903 годзе з’явілася Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якая ў далейшым сыграла важную ролю і ў абвяшчэнні БНР, і далейшых падзеях у Беларусі.
Па словах Яўгена Вільскага, па выніках канферэнцыі прынята рэзалюцыя пра еўрапейскі шлях Беларусі і заява на падставе кейса лідара Народнай Грамады, палітзняволенага Мікалая Статкевіча, пра пачатак міжнароднай кампаніі па вызваленні палітвязняў Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя