Аляксандр Фрыдман: З прыходам Дональда Туска маем моцнага лабіста беларускіх інтарэсаў у Польшчы



Сейм Польшчы прагаласаваў за прызначэнне прэм’ер-міністрам лідара партыі «Грамадзянская кааліцыя» Дональда Туска.

Значэнне такіх зменаў для Беларусі адзначае палітолаг Аляксандр Фрыдман:

– Пачынаецца новая эпоха польскай гісторыі. Зараз прыходзіць да ўлады ўрад, які выглядае куды больш еўрапейскім. І на чале гэтага ўраду знаходзіцца Дональд Туск. Таксама ёсць пэўны аптымізм сярод дэмакратычных сілаў Беларусі і Украіны. Што тычыцца Беларусі, міністрам замежных спраў відаць стане Радаслаў Сікорскі, чалавек, які Лукашэнку ведае асабіста. Беларускія дэмакратычныя сілы атрымалі з новым польскім урадам моцнага лабіста беларускіх дэмакратычных інтарэсаў. Менавіта гэтую працу ўрад Туска, як мне падаецца, будзе рабіць.

Па словах палітолага, адносіны з боку Польшчы да рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі застанецца нязменным. Таксама будзе большая падтрымка Украіне. Адпаведна Дональд Туск у праграмнай прамове да парламента падкрэсліў і важнасць далейшай дапамогі Украіне ды заклікаў Захад да «поўнай мабілізацыі».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя