Фінляндыя адкрые два памежныя пераходы з РФ



На ўсходняй мяжы будуць адкрытыя два памежныя пераходы. Такое рашэнне прынялі ў Фінляндыі. Рашэнне будзе дзейнічаць ад 14 снежня.

Фота: Lauri Heino/Lehtikuva/AFP via Getty Images

Але гэта хутчэй рашэнне па сітуацыі. Усе залежыць ад таго, ці будзе Расея надалей развіваць міграцыйны крызіс на еўрапейскіх межах ці не, распавёў беларус Юры Ляшкевіч:

– Зараз такая сітуацыя, што паколькі межы закрытыя былі некаторыя час, то асабліва навін такіх не было пра мігрантаў, бо яны проста не трапляюць. Адзінае, што ёсць інфармацыя пра тое, што на расейскім баку ў іх забралі дакументы і выдаюць позвы. Нейкая дзіўная сітуацыя, што іх могуць забраць на вайну. Становішча ў іх вельмі безнадзейнае.

Ад сярэдзіны снежня на фінска-расейскай мяжы плануецца адкрыццё такіх памежных пунктаў як Вааліма і Ніірала. Іншыя пункты надалей будуць закрытымі.

Беларускае Радыё Рацыя