Прэзідэнт Польшчы прыняў прысягу ва ўрада



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў прысягу прэм’ер-міністра Дональда Туска, а таксама чальцоў яго кабінету. 

Фота: PAP

Лідар ПСЛ Уладзіслаў Касіняк-Камыш прызначаны віцэ-прэм’ерам і кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны, а Кшыштаф Гаўкоўскі з лявіцы – віцэ-прэм’ерам і міністрам лічбавізацыі.

Міністрам юстыцыі прызначаны Адам Боднар, які таксама будзе выконваць абавязкі генпракурора.

Прэзідэнт прызначыў Радаслава Сікорскага кіраўніком польскай дыпламатыі, а Анджэя Даманьскага — міністрам фінансаў.

Міністрам дзяржаўнай маёмасці прызначаны Барыс Будка.

Барталамей Сянкевіч прызначаны міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны, а Адам Шлапка — міністрам па справах Еўразвяза. Марцін Кервіньскі прызначаны міністрам унутраных спраў і адміністрацыі.

Акрамя таго, прэзідэнт прызначыў міністрамі — чальцоў Рады міністраў: Яна Грабца, які ўзначаліць канцылярыю прэм’ер-міністра, Томаша Сямоняка, які будзе адказваць за спецслужбы, і Мацея Берка, які будзе адказваць за заканадаўчыя пытанні.

Крыніца: PAP