42-я гадавіна ваеннага становішча ў Польшчы



У 42-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы ў Беластоку прайшлі ўрачыстыя ўскладанні кветак ля памятных месцаў горада, звязаных з „Салідарнасцю”.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-12-13_volha_siamashka_rocznica_paszkouski_foty-1-1024x576.jpg

Паралелі ў гісторыі Польшчы і Беларусі, звязаных з падаўленнем уладамі сацыяльных пратэстаў, правёў Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:

– Тыя, што загінулі, якія былі рэпрэсаваныя, якія згубілі здароўе, якія згубілі працу і пераследаваліся іншым чынам. Нягледзячы на тое, што былі ўжытыя такія захады, каб утрымаць камунізм і абмежаваць свабоду, польская свабода перамагла. Жадаем беларускаму народу таксама, каб нягледзячы на падобныя захады з боку рэжыму Лукашэнкі, гэты шлях беларускага народу да свабоды закончыцца перамогай.

Падчас мітынгу ля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку, неаднаразова падкрэслівалася, што ўвядзенне надзвычайнага становішча 13 снежня 1981 года было „дзеяннем уладаў супраць нацыі і спробай здушыць польскія памкненні да свабоды ў камуністычнай Польшчы”. Адпаведна 13-га снежня таксама з’яўляецца днём малітвы за ахвяр ваеннага становішча.

Беларускае Радыё Рацыя