Чым цяпер жывуць беларускія студэнты ў замежжы?



Ці трымаюць яны сувязь з тымі, хто застаецца ў Беларусі? А ці адрозніваюцца іх праблемы і якім чынам вырашаюцца?

Адказы на такія пытанні шукаў наш сённяшні Госць Рацыі дарадца па прававых пытаннях Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Максім Кавалёў:

РР: Давайце распавядзем, якія накірункі дзейнасці зараз застаюцца прыярытэтнымі, ці на што маеце магчымасць у замежжы?

– Што тычыцца прыярытэтных кірункаў дзейнасці, то першае гэта камунікацыя з знешнімі акторамі беларускай супольнасці – гэта можа быць і Каардынацыйная Рада, гэта можа быць і офіс Святланы Ціханоўскай, гэта могуць быць іншыя студэнцкія арганізацыі беларускай супольнасці. Таксама мы добра камунікуем з міжнароднымі акторамі кшталту Еўрапейскага Саюзу Студэнтаў, не так даўно мы былі ў іх на з’ездзе ў Талліне. Таксама размаўляем напрыклад з нарвежскімі заканадаўцамі, парламентарыямі, і на міжнародных арэнах праз удзел у нацыянальных студэнцкіх саюзах ці міжнародных студэнцкіх саюзах намагаемся неяк падсвяціць сітуацыю са студэнтамі, якая адбываецца ў Беларусі. Таксама займаемся праблемамі студэнтаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой: напрыклад займаемся пошукам нейкіх стыпендый, грантаў. Прабуем дамаўляцца з універсітэтамі пра тое, каб беларусы мелі магчымасць у іх навучацца, напрыклад бясплатна з нейкай стыпендыяй.

Цалкам матэрыял слухайце ніжэй:

Даведацца больш пра дзейнасць Задзіночання Беларускіх Студэнтаў ці падтрымаць іх можна праз афіцыйную старонку.

Беларускае Радыё Рацыя