Дзве шайбы Шаранговіча не дапамаглі «Калгары» перамагчы уладальніка Кубка Стэнлі
У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ „Калгары” капітуляваў у гасцях перад паўнамоцным уладальнікам Кубка Стэнлі „Вегасам” — 4:5 ў авертайме. У шэрагах „агеньчыкаў” свае восьмую і дзевятую шайбы ў сезоне закінуў беларускі нападнік Ягор Шаранговіч. У гэты вечар ён правёў на пляцоўцы 19 хвілін 31 секунду, вызначыўся 4 кідкамі, 1 сілавым прыёмам і 1 заблакаваным кідком. Шаранговіч выйшаў на першае месца ў снайперскай гонцы „Калгары”. Закінуўшы чатыры шайбы ў апошніх трох матчах, ён зараз апярэджвае Блэйка Коўлмэна і Назема Кадры, у якіх па восем галоў. Беларускі абаронца Ілля Салаўёў у заяўку на гульню з „Вегасам” не трапіў.
Гандбалісткі Францыі і Нарвегіі прабіліся ў паўфінал чэмпіянату свету
Францужанкі і нарвежкі сталі першымі паўфіналісткамі жаночага чэмпіянату свету па гандболе. У першым чвэрцьфінале ў нарвежскім Тронхейме віцэ-чэмпіёнкі планеты гандбалісткі Францыі разграмілі чэшскую дружыну з перавагай у 11 мячоў – 33:22. На гэтым сусветным першынстве францужанкі выйгралі ўсе сем праведзеных матчаў. У другім чвэрцьфінальным паядынку чэмпіён свету зборная Нарвегіі была мацнейш за каманду Нідэрландаў – 30:23.
Заключныя сустрэчы чвэрцьфінальнай стадыі прыме сёння дацкі Хернінг. Датчанкі згуляюць з чарнагоркамі, а зборная Швецыі сустрэнецца з камандай Германіі.
Шымановіч і Шкурдай узначальваюць сусветныя рэйтынгі ў асобных дыстанцыях на кароткай вадзе.
Міжнародная федэрацыя плавання (World Aquatics) апублікавала рэйтынгі спартоўцаў па выніках выступаў на спаборніцтвах у 25-метровым басейне ў 2023 годзе. Сярод мужчын на дыстанцыі 100 метраў брасам найлепшы вынік года мае Ілля Шымановіч. Рэкорд сезона беларус усталяваў у лістападзе ў Берасці, пераадолеўшы стомятроўку за 56,33 секунды. Таксама Шымановіч з часам 25,80 сек. займае другое месца на „палтынніку” брасам, саступаючы толькі італьянцу Нікола Марцінэнгі. На двухсотметровай дыстанцыі паказчык Іллі пяты ў свеце. Таксама сусветны рэйтынг у камбінаванай эстафеце 4х100 м узначальвае зборная Менска ў складзе Іллі Шымановіча, Віктара Стасяловіча, Рыгора Пякарскага і Канстанціна Курачкіна.
У жанчын у галоўным табелі на дыстанцыі 200 метраў на спіне лідыруе Анастасія Шкурдай, якая таксама ў лістападзе ў Берасці паказала свой найлепшы вынік. На стомятроўках батэрфляем і на спіне яе паказчыкі пятыя ў свеце. Акрамя таго, Шкурдай з 970 баламі першынствуе ў агульным жаночым рэйтынгу сярод усіх дысцыплін.
Беларусы выйгралі чатыры бронзавыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай
У турэцкай Анталіі працягваецца чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе з удзелам беларускіх спартоўцаў. Удзел у кантынентальным першынстве бяруць 142 атлеты з 24 краін. Удзел у паўфінальных паядынках узялі шасцёра прадстаўнікоў беларускай каманды, чацвёра з якіх свае баі прайгралі, тым самым стаўшы ўладальнікамі бронзавых узнагарод. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся Данііл Ярмоленка (у вагавай катэгорыі да 60 кг), Міхаіл Якімовіч (да 63,5 кг), Сямён Ступакевіч (да 71 кг) і Вольга Жураўская (да 67 кг).
Да фіналаў дабраліся дзве дзяўчыны: Алена Ляшкевіч у вазе да 45 кг перамагла турчанку Гамзе Яльчын і ў вырашальным паядынку пазмагаецца з украінкай Ганнай Авакавай. Дыяна Емяльянава была мацней за Гулдэн Меркан з Турцыі, суперніцай беларускі па фінале будзе харватка Ана Баіч.
Лука Дончыч выйграў спрэчку на адцісканні, закінуўшы з цэнтра пляцоўкі
Баскетбол
Разыгрываючы «Даласа Лука Дончыч паспрачаўся з трэнерамі каманды на адцісканні. Па ўмовах спрэчкі, Дончыч павінен быў закінуць з сярэдзіны пляцоўкі. У выніку пераможцам выйшаў славенскі гулец.
Дончыч з’яўляецца чатырохразовым удзельнікам матча ўсіх зорак НБА. У 2019 годзе ён быў прызнаны пачаткоўцам года ў лізе. Падчас выступу ў Еўралізе славенец прызнаваўся MVP «Фіналу чатырох».
Белаурскае Радыё Рацыя