Магчыма што заўтра раніцай адбудзецца сустрэча Туска з Зяленскім
11 месяцаў таму
Прэм’ер-міністр Дональд Туск, які сёння ўдзень зʼявіўся ў Бруселі, заявіў, што «украінскі бок прапанаваў сустрэчу з Зяленскім правесці заўтра раніцай».
„Тэхнічныя дэталі яшчэ абмяркоўваюцца, але з-за таго, што заўтра яшчэ і пасяджэнне Еўрапейскай рады, пакуль няма рашэння, як будзе выглядаць прысутнасць прэзідэнта Зяленскага. Вядома, я гатовы да гэтай сустрэчы і, магчыма, яна адбудзецца заўтра раніцай” – сказаў Туск.
У аўторак Сэйм прагаласаваў за прызначэнне ўраду Дональда Туска. Сёння ў прэзідэнцкім палацы адбылася прысяга. „Вернасць палажэнням канстытуцыі будзе візітнай карткай гэтай каманды”.- запэўніў Дональд Туск пасля прысягі.