«З бабуліных сшыткаў»: Падляскія «Перлавіны» 2023 прадставілі свае стравы
У Падляскім музеі народнай культуры прайшоў агляд-дэгустацыя чатырох з шасці сёлетніх пераможцаў агульнапольскага конкурсу «Наша кулінарная спадчына – смакі рэгіёнаў».
Кухараў-пераможцаў вітала Сакратар Падляскага ваяводства Міраслава Ярашэвіч–Лаеўская:
– Гэтыя стравы якія вы прыгатавалі… Мы ведаем, што яны маюць вялікую традыцыю. Мы хочам іх зноў увесці ў нашыя кулінарныя звычаі. Я ад імя Маршалка вельмі сардэчна віншую, што вам удалося здабыць гэтыя жамчужыны. Гэта надзвычайныя прадукты, у іх ляжыць вашае сэрца і традыцыя.
Агульнапольскі конкурс «Наша кулінарная спадчына – смакі рэгіёнаў» праводзіцца з 2000 года. З таго часу ўзнагародамі было ўзнагароджана 63 прадукты з Падляшша. Асаблівую цікавасць прысутных выкліках традыцыйны падляскі аўсяны кісель, які мае аналагічны адпаведнік і ў беларускай кухні.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя