„Study Tours to Poland” у Беластоку



Студэнты з Беларусі, Украіны ды Малдовы ў межах праграмы „Study Tours to Poland” прыехалі ў Беласток. На працягу 12-ці дзён удзельнікі праграмы будуць знаёміцца з грамадскім жыццём у Польшчы.

2015-05-14_Zavalnia_Study_tours_to_Poland_fota (1)

Студэнтка з Гародні Вольга кажа, што для яе найбольш цікавым было знаёмства з працай СМІ ў Польшчы:

– У нас было некалькі сустрэч з прадстаўнікамі польскай улады. Як журналісту мне спадабаліся сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх СМІ – гэта былі „Беларускае Радыё Рацыя”, „Gazeta Wyborcza” і „TVP Białystok”. Цікава пазнаёміцца са студэнтамі – сваімі аднагодкамі.

Студэнт з Украіны Юры падкрэслівае, што праграма вельмі насычаная і цікавая:

– Праграма насамрэч вельмі падабаецца, вельмі насычаная, вельмі шмат падзей адбываецца. У нас ёсць час увечары, таму мы яго выкарыстоўваем – проста кладземся знясіленыя спаць. Кожны дзень ходзім на розныя сустрэчы, трэнінгі, майстар-класы. Размаўляем з грамадскім сектарам, з чыноўнікамі, маем магчымасць параўнаць, што кажуць чыноўнікі, што кажуць простыя людзі, журналісты.

Падаць заяўку на праграму „Study Tours to Poland” можа кожны студэнт беларускай ВНУ, які мае ад 18 да 21 года.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя