Украіна выйшла у фінал Лігі Еўропы
Днепрапятроўскі „Дніпро” выйшаў у фінал Лігі Еўропы, па суме дзвюх сустрэч абыграўшы італійскі „Напалі”. Сустрэча ў адказ, якая прайшла на стадыёне „Алімпійскі” ў Кіеве, завяршылася з лікам 1:0 на карысць украінцаў. У першай быў зафіксаваны нічыйны вынік – 1: 1. Адзіны гол на 58-й хвіліне матчу забіў украінскі нападнік Яўген Селязнёў. Форвард ўдала падставіў галаву пад навес з флангу ад Яўгена Канаплянкі.
У фінале Лігі Еўропы „Дніпро” згуляе з іспанскай „Севільяй”, якая двойчы абыграла італійскую „Фіярэнціну”. Другая гульня, якая прайшла ў Фларэнцыі, завяршылася з лікам 2:0 на карысць клуба з Іспаніі (першая гульня – 3:0 таксама на карысць „Севільі”).
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 27 траўня на „Нацыянальным стадыёне” у Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота uanos.com