Міхаіл Гарбачоў: Ацверазенне грамадства нельга праводзіць наскокам



Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў прызнаў, што антыалкагольная кампанія 1985 праводзілася няправільна. Трэба было дзейнічаць не «сякерай па галаве», а паступова і планамерна, сказаў Гарбачоў у інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе» напярэдадні 30-годдзя кампаніі.

Антыалкагольная кампанія ў СССР пачалася праз два месяцы пасля прыходу Гарбачова да ўлады. Абмяжоўваўся час продажу спіртнога, раслі цэны на алкаголь, былі ўведзеныя карткі на цукар. Паводле былога савецкага лідара, ацверазенне грамадства нельга праводзіць наскокам.

У 2014 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала Беларусь першай краінай у свеце па ўзроўні ўжывання алкаголю. У сярэднім беларус 15-гадовага ўзросту і старэйшы спажывае 17,5 літра чыстага спірту за год.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Міхаіла Фралова