У Рызе ўкрыжавалі Пуціна



У двары будынка былога КДБ у Рызе з’явілася статуя ўкрыжаванага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе латышскі тэлеканал TV5.

„Тое, што гэты экспанат знаходзіцца ў цэнтры Рыгі і менавіта ў гэтым будынку, гэта заканамерна. Ён сам у такіх установах працаваў і заслугоўвае таго, каб загнаць у яго цвік. Ён знаходзіцца ў патрэбным месцы, у патрэбны час”, – упэўнены наведнік выставы Роналдс.

Інсталяцыя, аўтар якой пажадаў застацца невядомым, з’яўляецца адным з экспанатаў выставы ў цэнтры латышскай сталіцы. Убіць цвік у экспанат могуць усе жадаючыя.

[Not a valid template]

Фота delfi.lv