Канцэрт харавой музыкі ў Гародні



У Сенатарскай зале гарадзенскага Новага замку адбыўся канцэрт харавой музыкі, у якім прынялі ўдзел музычныя калектывы з польскага горада Кельцы – хоры “Fermata” i „Antidotum”. Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца Генеральнае консульства Рэспублік Польшча ў Гародні, якое супольна з Саюзам палякаў запрасіла  артыстаў з Кельц наведаць горад над Нёманам.

hor5

Па словах кіраўнічкі хораў Эвы Робак, запрашэнне было з энтузіязмам прынята:

– Гэта для нас вельмі важная падзея, бо сабраліся польскія хоры, якія выконваюць такія ж творы, як і мы. Гэта час, калі мы можам пабыць разам, пазнаёміцца з людзьмі і горадам. Адбываецца інтэграцыя хораў.

Апроч канцэрта  ў Новым замку польскія артысты выступяць суботнім вечарам з канцэртам  у гарадзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля, дзе разам з рэпрэзэнтацыйным хорам Саюза палякаў “Глос з-над Нёмна” парадуюць прыхільнікаў харавой музыкі прыгожымі спевамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня