70 гадоў з дня трагедыі ў вёсцы Патока
“Малітвай ушануем памяць бязвінных ахвяраў пацыфікацыі нашай вёскі, а таксама закатаваных 16-га траўня 1945 году,” – кажуць ураджэнцы і жыхары вёскі Патока на Беласточчыне. Сёлета ўпершыню за 70 гадоў пройдзе паніхіда на месцы трагедыі, якая закранула Патоку:
– Людзі ў памяць аб трагедыі пачалі паліць знічы. У вёсцы трэба ўсталяваць памятную шыльду.
– Успамінаю, як цяжка было. Ані жыць, ані есці, ані рук сагнуць мама не магла, бо папаленыя былі.
22-га траўня ў 17 гадзін у Патоцы паніхіду ў памяць бязвінных ахвяраў адслужыць айцец Аляксандр Аляксяюк, настаяцель прыхода ў Тапалянах.
16-га траўня 1945-га году ў вёсцы Патока аддзел узброенага польскага падполля закатаваў чатырох жыхароў вёскі, 22-га траўня гэты адзел спаліў вёску, тады загінула трое дзяцей. Жыхары вёскі плануюць усталяваць мемарыяльную шыльду ў памяць аб трагэдыі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота forum.grodno.net