З 1 жніўня падвысіцца памер працоўных пенсій



У Беларусі з 1 жніўня павысіцца памер працоўных пенсій. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. Памер выплат павялічыцца ў сярэднім на 7,3%.

Але бярозаўскія пенсіянеры не выказваюць радасці наконт павышэння пенсій Яны лічаць, што пенсійных выплат усё роўна не хопіць нават на самае неабходнае – бо цэны ў крамах растуць нашмат большымі тэмпамі, чым дабаўкі да пенсій.

– Ну, канешне, малавата 7 працэнтаў, хаця б 10. Цэны на мяса вунь як выраслі, а малако, а хлеб, а ўсё іншае.

– Хоць бы раз у месяц, ці квартал, а то амаль кожны тыдзень цэны растуць.

– Гэта трэба сумленне мець, каб так павышаць цэны на лекі. Пасля Чарнобыля. Нікому мы не патрэбныя. Няхай паміраюць.

– Напэўна няма магчымасці больш павялічыць пенсію. Вось такое жыццё пайшло.

Апошняе павышэнне працоўных пенсій у Беларусі адбылося ў лютым 2014 года – у сярэднім на 5,2%. На той час сярэдняя пенсія складала 2 млн 321 тысячу 300 рублёў.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя