Полацак музейны – у „Ноч музеяў”



Полацак нездарма называюць горадам музеяў. Тут музейных устаноў больш дзесяці. Усе яны прынялі актыўны ўдзел у Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Бадай найбольш шматлюдна было ў Сафійскім саборы, дзе працавала аднадзённая выстава «Залатая скарбніца полацкіх музеяў», у Сафійцы адбыўся і канцэрт з удзелам Ксеніі Пагарэлай (арган) і Валянціна Юхневіча (труба). У славутым саборы таксама прайшло ўзанараванне пераможцаў музейнага квэста «Museum Adventure: золата вікінгаў», у якім удзельніча 18 каманд.

У Мастацкай галерэі адбылася “Сустрэча ля раяля” з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага калежда. А таксама тут экспанавалася выстава мастакоў горада Рэзэкнэ (Латвія).

У Прыродна-экалагічным музеі адбылася прэзентацыя суполкі сакалінага паляванне «Лоўчы».

У музеі Беларускага кнігадрукавання была наладжана акцыя “Магія кніжнай ілюстрацыі”, падчас якой можна было пабачыць, як ствараецца афорт, і нават набыць яго на памяць.

Краязнаўчы музей пазнаёміў з традыцыямі мясцовага рыбалоўства, прадставіўшы выставу «З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне».

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік