Андрэй Бастунец: Мінінфармацыі парушае міжнародныя стандарты



Старшыня «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Андрэй Бастунец лічыць, што ў папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі, якое атрымаў сайт „Радыё Рацыя” racyja.com ёсць два супярэчлівыя моманты, на якія неабходна звярнуць увагу. І першы з іх паказвае, што падобныя папярэджанні цалкам не адпавядаюць міжнародным стандартам ў медыясферы.

– У новым законе аб СМІ прадугледжаны правы Міністэрства інфармацыі выносіць папярэджанні і правы блакаваць дзейнасць інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку і інфармацыйных. Гэта распаўсюджваецца незалежна ад таго, які статус мае інфармацый рэсурс за межамі Рэспублікі Беларусь, – гэта вельмі шырокія паўнамоцтвы Міністэрства інфармацыі, якія цалкам парушаюць міжнародныя стантарты па свабодзе выказвання.

„Другі момант датычыцца запыта інфармацыі аб уладальніках,” – кажа Андрэй Бастунец. Аналагічны зварот атрымаў рэгіянальны рэсурс “Свабодны рэгіён”. Але ў выпадку з сайтам „Радыё Рацыя” ўсе звесткі аб уладальніках знайсці вельмі проста на самім сайце.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org