Расея і Канада згуляюць у фінале ЧС-2015 па хакеі



Фіналістамі 79-га чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Чэхіі, сталі зборныя Канады і Расеі.

У паўфіналах Канада абыграла Чэхію – 2:0 (Хол, Спецца), а Расея ўзяла рэванш у ЗША за паразу ў папярэднім раундзе – 4:0 (0: 0, 0: 0, 4: 0). Забітымі шайбамі адзначыліся Сяргей Мазякін, Вадзім Шыпачоў, Аляксандр Авечкін і Яўген Малкін.

Вырашальны матч адбудзецца 17 траўня (пачатак у 21:45, прамая трансляцыя на каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 5»). У матчы за трэцяе месца сустрэнуцца зборныя Чэхіі і ЗША (17:15, «Беларусь 2»).

Нагадаем, што Расея з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам свету. Канада апошні раз выйгравала чэмпіянат свету ў 2007 годзе.

naviny.by

Фота chto-proishodit.ru