Праваслаўная моладзь сустрэлася на Святой Гары Грабарцы
Прайшла 36-я Агульнапольская пасхальная пілігрымка праваслаўнай моладзі на Святую Гару Грабарку. У жаночы манастыр святых Марфы і Маріі з’ехалася праваслаўная моладзь з Польшчы ды з-за мяжы – хаця б з Румынні ці Славакі. Тут супольна правялі тры дні. Паводле айца Аркадзія Баранчука, вельмі важны момант – інтэграцыя маладых праваслаўных людзей.
– Мы прыехалі, каб нашая моладзь магла памаліцца на нашай Святой Гары Грабарцы, разам з моладдзю з Польшчы, з Румыніі, з іншых краін. Мы прамаўляем малітву. А таксама мы супольна гаворым пра розныя істотныя рэчы, якія гуртуюць моладзь.
Арганізатарам пілігрымкі выступае цэнтральнае Брацтва Праваслаўнай моладзі ў Польшчы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя