Выстава-кірмаш “Беларусь праваслаўная” ў Гародні



У Гародні адбываецца ІІ-я міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Беларусь праваслаўная”.

kirmasz1

Цягам тыдня ў гарадскім Доме культуры тэкстыльшчыкаў пройдуць шматлікія духоўныя сустрэчы, паэтычныя і музычныя вечарыны, паказы дакументальных фільмаў, выступы творчых калектываў і іншыя мерапрыемствы, якія па словах пратаіерэя Гергія Роя,  павінны спрыяць  рэлігійнаму выхаванню людзей:

– Мэта зразумелая – ажывіць наша царкоўнае жыццё, дапамагчы сустрэцца праваслаўным братам і сёстрам з розных куткоў краіны і з іншых рэгіёнаў нашай царквы.

У выставе прымаюць удзел прадстаўнікі манастыроў, прыходаў і прадпрыемстваў з Беларусі, Расеі і  Украіны, а таксама Святой гары Афон. На выставе  – кірмашы шырока прадстаўленыя вырабы рамеснікаў, кнігі на рэлігійную тэматыку, лячэбныя травы і мёд. Наведаць міжнародную духоўную выставу  – кірмаш   “Беларусь праваслаўная” можна штодзённа з 11 да 20 гадзін.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня