На Піншчыне ўшануюць памяць Гарэцкага і Блока



На чыгуначнай станцыі ў Парахонску, што на Піншчыне, пасля рэканструкцыі абноўлены мемарыяльныя шыльды ў гонар  Максіма Гарэцкага і Аляксандра Блока – гэта зроблена да 100-годдзя Першай сусветнай вайны.

Класікі літаратуры неслі вайсковую службу на Палессі, цяпер раённая адміністрацыя намагаецца зрабіць тут гісторыка-турыстычныя аб’екты ў гонар Блока і Гарэцкага.

Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў Таццяна Хвагіна распрацавала ў Пінскім раёне адмысловы турыстычны маршрут памятных месцаў Першай сусветнай вайны:

– Напаўненнем любой экскурсійнай праграмы абавязкова з’яўляецца музейная экскурсія, якая можа быць складовай часткай, можа быць дапаўненнем, дзе візуальны шэраг, экспанаты, само афармленне музея, сама тая абстаноўка, якая можа быць у музеі створана, яна спрыяе не проста падачы большай колькасці інфармацыі, а канешне спрыяе фармаванню аб’ектыўнага, пазітыўнага ўяўлення пра горад і рэгіён.

Пакуль на Піншчыне, акрамя музею Аляксандра Блока і памятных шыльд Гарэцкаму, у мястэчку Лагішын існуе музейная экспазіцыя прысвечаная Першай сусветнай вайне.

[Not a valid template]

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя