Дзень памяці і смутку



Сёння чорны дзень у гісторыі крымска-татарскага народа: гадавіна дэпартацыі з гістарычнай радзімы. Ва Украіне дата 18 траўня афіцыйна абвешчаная Днём памяці і смутку.

Прамаскоўскія ўлады анэксаванага Крыма сёлета забаранілі крымскім татарам праводзіць жалобны мітынг у Сімферопалі нібыта “з прычына напружанай сітуацыі”. Але акцыі па ўшанаванні памяці ахвяраў дэпартацыі праходзяць у Харкаве, Херсоне і Львове. У сацыяльнай сетцы twitter распачалася акцыя “18 траўня ўсе мы – крымскія татары!” СБУ перадала ў Меджэліс дакументы савецкага МГБ, якія тычацца тых трагічных падзеяў. Увечары на кіеўскім Майдане мае адбыцца вечарына-рэквіем у памяць загіблых.

Крымскія татары былі дэпартаваныя з гістарычная радзімы 18 траўня 1944 года. 180 тысяч чалавек звінавацілі ў супрацоўніцтве з нацыстамі і гвалтоўна выслалі з паўвострава. Палова з іх памерла ў дарозе і ў першы год знаходжання на чужыне. Рэпрэсаванаму народу дазволілі вярнуцца на радзіму толькі напрыканцы васьмідзесятых. З тых часоў яны штогод збіраліся на жалобныя мітынгі ў дзень 18 траўня, каб ушанаваць памяць загіблых. Прэзідэнт Пятро Парашэнка зазначаў, што ўкраінцы, якія перажылі Галадамор, рэпрэсіі і дэпартацыі, выдатна разумеюць боль крымскіх татараў.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.