У гасцях у Цмока



Маёрка – адна з Балеарскіх выспаў у Міжземным моры, якая належыць Іспаніі.

[Not a valid template]

Унікальным і загадкавым месцам на гэтым папулярным пляжным курорце з’яўляюцца Пячоры Цмока (Las Cuevas del Drach). Яны размешчаны ва ўсходняй частцы выспы, непадалёк ад Манакора, у мястэчку Порта Крыста.

Усярэдзіне пячор знаходзіцца вялікае падземнае возера Мартэль, якое носіць імя французскага вучонага, які адкрыў яго. Вада крышталёва чыстая і мае пастаянную тэмпературу 20°C.

[Not a valid template]

Перад возерам ёсць грот-зала з лаўкамі для гледачоў. Менавіта тут можна паглядзець прыгожае святло-музычнае відовішча, якое нагадвае ў нечым світанак у цэнтры Зямлі. У поўнай цемры памалу пачынае з’яўляецца слабае святло, далятае ціхая музыка. Паступова ўсё набірае моц… І па спакойных, люстэркавых водах возера выплываюць тры «вогненныя» лодкі з музыкамі.

slider-1-767x288      Фота cuevasdeldrach.com

Канцэрт класічнай жывой музыкі цягнецца 10-15 хвілін. Пасля яго ўсе жадаючыя могуць пракаціцца на лодцы па возеры, а таксама загадаць жаданне, кінуўшы манету ў ваду. І мясцовыя жыхары цвёрда вераць, што яно абавязкова здзейсніцца:)

IMG_1829

Падчас вканцэрта забаронена рабіць фотаздымкі, але на выхадзе з пячоры можна набыць фотакарткі, якія захоўваюць гэтыя незабыўныя імгненні.

Беларускае Радыё Рацыя