«Белтэлекам» закупляе абсталяванне для блакавання сайтаў
Такая абвестка з’явілася на сайце дзяржаўных закупак яшчэ ў пятніцу. Тэндар быў абвешчаны ў пятніцу, 15 траўня. Але пакуль ніякіх заявак не паступала. У Беларусі пачаў дзейнічаць новы закон аб СМІ, які дазваляе блакаваць інтэрнэт-рэсурсы. Такія блакаванні ўжо адбываліся ў гэтым годзе, але адказнасць за іх ніхто не ўзяў – спаслаліся на тэхнічны збой.
Інтэрнэт-правайдэры ўжо даўно маюць тэхнічную магчымасць блакаваць сайты, але яны рабілі гэта толькі для дзяржаўных структур і ўстановаў адукацыі. Цяпер сайты можна блакаваць для ўсіх карыстальнікаў у Беларусі. Некалькі сайтаў ужо трапілі ў такі спіс, але блакаванне адбываецца на ўзроўні правайдараў. Цяпер, мабыць, «Белтэлекам» закупляе ўласнае абсталяванне. Нагадаем, што першае папярэджанне атрымалі ўжо два інфармацыйныя сайты: сайт нашага радыё і «Свабоднага рэгіёна».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота 112.ua