«Ніхто не ведаў пра маё існаванне»



Што дапамагло габрэям выжыць і як яны жылі ў савецкім грамадстве пасля вайны? Адказ на такое пытанне шукалі ў Берасці у межах лекцыі «Ніхто не ведаў аб маім існаванні»: маладыя савецкія габрэі ў гісторыі і памяці нацысцкага генацыду», што прайшла ў творчай прасторы берасцейскага незалежнага тэатру «Крылы Халопа».

Лектар – дацэнт з США Аніка Валькэ, якая правяла інтэрв’ю з габрэйскімі жанчынамі і мужчынамі, што перажылі нямецкую акупацыю і генацыд.

Для мяне важна, каб людзі ведалі, што важна была і што яна закранала розныя групы насельніцтва, – адзначыла Аніка Валькэ:

– Калі ёсць насілле, то ёсць i прычыны. І гэта трэба разумець, бо тады вельмі складана  змагацца з гэтым. Самае галоўнае зараз – каб людзі разумелі, што трэба ўспамінаць і ўвекавечваць памяць людзей менавіта з пункту гледжання таго, чаму яны загінулі ў час вайны.

У межах лекцыі былі абмеркаваныя нацыянальныя, узроставыя і гендэрныя аспекты выжывання падчас Другой сусветнай вайны. Увага была нададзена стратэгіям выжывання ў гета і партызанскіх атрадах, а таксама ўзаемаадносінам паміж габрэйскімі і негабрэйскай супольнасцямі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота war2.name