Расея пагражае знізіць пастаўкі нафты ў Беларусь



З-за падзення экспарту беларускіх нафтапрадуктаў Расея пагражае знізіць пастаўкі нафты ў Беларусь.

Ужо ў чэрвені гэта пытанне разглядзяць у Расейскай федарацыі. Пакуль жа такое падзенне экспарту эканамічны эксперт Леанід Злотнікаў тлумачыць патанненнем прадукцыі нафтаперапрацоўкі ў Расеі, з-за якога эканоміка Беларусі церпіць вялікія страты.

 – Калі даходы ад нафтапрадуктаў, даходы ад імпарту складаюць 30 працэнтаў, і гэтыя даходы зменшыліся на трэццю частку, гэта падзенне экспарту працэнтаў на 8-10. А экспарт знізіўся ў цэлым на 30 працэнтаў за першы квартал. Вось атрымліваецца, што прыкладна, адна трэццяя зніжэння экспарту ляжыць на нафтапрадуктах. Шмат гэта ці мала? Можна сказаць, што гэта істотнае зніжэнне ВВП на 5-6 працэнтаў за кошт гэтага фактара.

У 2015 годзе Беларусь цалкам пакідае у сваім бюджэце пошліну ад экспарту нафтапрадуктаў. Новая дамоўленасць паміж Расіяй і Беларуссю пакуль распаўсюджваецца толькі на 2015 год.

Беларускае Радыё Рацыя