Юныя баскетбалісткі з Гародні сталі лепшымі ў Еўропе
Баскетбольная каманда дзяўчынак «СДЮШАР-7 – Прынёманне» 2001 года нараджэння стала пераможцай чэмпіянату EGBL (Еўрапейскай дзявочай баскетбольнай лігі), упершыню беручы ўдзел у гэтым турніры.
Фінал гэтых міжнародных спаборніцтваў прайшоў у Берасці.
У фінале суперніцамі гарадзенак сталі дзяўчынкі з Фінляндыі. У напружаным змаганні гарадзенскія баскетбалісткі перамаглі з лікам 80:63 і сталі чэмпіёнкамі.
MVP (лепшым гульцом) фіналу была прызнана Юлія Васілевіч. Яна ж стала лепшым снайперам фінальнага тура. Яшчэ адна гарадзенка Яна Яхнавец была прызнаная самым карысным гульцом. Абедзве дзяўчынкі ўвайшлі і ў сімвалічную пяцёрку.
Лепшым маладым трэнерам чэмпіянату EGBL стала Аляксандра Шымкавяк, якая трэніруе дзяўчынак разам з бацькам Аляксадрам Шымкавякам і маці Вікторыяй Дацун.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rodnonews.by