Паўвекавы мастацкі эксперымент Аляксандра Сільвановіча



Сімвалізм міфічных вобразаў, паданняў і псіхадэлічных эксперыментаў адлюстраваў мастак Аляксандр Сільвановіч у сваіх працах, прадстаўленых на выставе “Неба”, вернісаж якой адбыўся ў гарадзенскай гарадской галерэі. Арыгінальныя працы пазнавальнага  мастака  прыцягваюць сваёй глыбінёй і непрадказальнасцю. Сам аўтар лічыць, што робіць усё ў межах творчага эксперыменту, які доўжыцца амаль  50 гадоў :

-Я правёў такую мяжу паміж зямлёй і небам. І на мой погляд, усё тут зразумела. Напрыклад, там, дзе ёсць неба, – гэта нейкая свабода, можна палятаць, адчуць сябе ўтульна. Трэба глядзець на творы, і тады ўсё будзе больш зразумела.

Выстава Аляксандра Сільвановіча “Неба” будзе экспанавацца ў гарадзенскай  гарадской галерэі да 14 чэрвеня. Мастак мяркуе, што ягоныя  творы зацікавяць наведвальнікаў галерэі ў першую чаргу арыгінальнасцю і паэтычным увасабленнем філасофскіх эксперыментаў, якія ён спрабаваў пераказаць з дапамогай фарбы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня