Беларусь дапамагае Расеі вывозіць вугаль з Данбаса



Грузавікі з беларускімі нумарамі вывозяць вугаль з Данбаса ў Расейскую Федэрацыю. Пра гэта заявілі прадстаўнікі місіі АБСЕ. З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– За апошнія суткі назіральнікі АБСЕ зафіксавалі 26 самазвалаў з беларускай рэгістрацыяй толькі на памежным пункце пропуску “Данецк”. З Растоўскай вобласці беларускія грузавікі ідуць парожнімі, а з Данбаса вяртаюцца загружанымі вуглём. Беларускія грузавікі заўважаныя і на памежным пункце “Гукава”. Згодна паведамленню АБСЕ, за апошнія суткі колькасць самазвалаў з беларускімі нумарамі значна пабольшала.

Пакуль невядома, каму канкрэтна належаць гэтыя самазвалы і ці спрычыніўся хто з Менска да  вывазу вугля з Данбаса. У Кіеве такія дзеянні неаднаразова называлі злачыннымі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота 112.ua