Галадоўка пратэсту ў Магілёве



У Магілёве працягваюць галадоўку шасцёра жыхароў дома па вуліцы Ленінскай, 59, якія патрабуюць даць ім асобнае жыллё. Акцыя пратэсту пачалася 18 траўня.

887ab4ce8af4b8c39449613eab2fd93c

Яе ўдзельнікі  даказваюць, што жылі ў жылым доме, а не ў інтэрнаце, адкуль па прычыне драхласці будынка былі пераселены ў інтэрнат па вуліцы Піянерскай. Пра гэта гаворыцца і ў іх ордэрах, выдадзеных у 1970-я гады – што кватэры яны атрымалі менавіта ў шматкватэрным жылым доме. Аднак у гарадскіх уладаў іншае меркаванне – яны сцвярджаюць, што састарэлы дом быў інтэрнатам, а таму асобныя кватэры жыхарам не належаць. Гэтую пазіцыю падзяляе і абласная пракуратура, куды звярнуліся грамадзяне. Выселеныя людзі заяўляюць аб падлогу дакументаў і ігнараванне іх правоў.

19 траўня да галадоўнікаў прыязджала хуткая дапамога. Што тычыцца ўладаў горада, яны пакуль ніяк не адрэагавалі на акцыю людзей, якія знаходзяцца ў роспачы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайту realt.onliner.by