У Менску ў чэрвені плануецца з’езд дармаедаў



Пра гэта паведаміў Павел Канавальчык, кіраўнік штаба меркаванага кандыдата ў прэзідэнты ад дармаедаў Юрыя Шульгана (на фота).

darmaed

Мяркуецца, што праграму кандыдата прымуць дэлегаты-дармаеды шляхам абмеркавання і прапаноў:

– Заклікаем усіх тунеядцаў добрай волі, або ўсіх неабыякавых тунеядцаў паўдзельнічаць у гэтым з’ездзе і даць наказ нашаму кандыдату. Уласна кажучы, з гэтай праграмай ён і будзе ісці на выбары.

Афіцыйнай рэгістрацыі на з’езд не патрабуецца – дастаткова паведаміць арганізатарам пра свой удзел праз сацыяльныя сеткі. Дарэчы, галоўная праца з выбаршчыкамі пройдзе праз сацыяльныя сеткі, сказаў Павал Канавальчык. Хаця, паводле кіраўніка штаба, будуць паездкі і ў рэгіёны.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара