Саюз палякаў зарганізаваў Рымскія канікулы для дзяцей



Сталіцу Італіі наведваюць 10 найлепшых знаўцаў польскай мовы з усёй краіны.

Як зазначае старшыня галоўнай Рады Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс, паездка зарганізавана пры падтрымцы Італьянсакай Палоніі,

 – Сабраліся дзеці з розных мясцовасцяў Беларусі – з Баранавічаў, Берасця, Менску, Жодзіна, Гарадзеншчыны. І мы вельмі задаволеныя, што такую зацікаўленасць выявілі маладыя людзі да навучання польскай мове. 

У праграме візыта ў Рым моладзі з Беларусі – сустрэчы з вучнямі польскай школы ў італьянскай сталіцы і мясцовымі палякамі, наведванне амбасады Рэспублікі Польшча, апостальскай сталіцы Ватыкану і старажытных здабыткаў Рыма.

Беларускае Радыё Рацыя