Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці заклікалі вызваліць палітвязняў
Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у межах саміта “Усходняга партнёрства”, звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітзняволеных.
Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі форума Алесь Бяляцкі: “Удзельнікі ІІ Форума канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны прызнаць, што наяўнасць зняволеных па палітычных матывах несумяшчальная з тымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі “Усходняга партнёрства”. Палітзняволеныя павінны быць вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павінен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца”.
Зварот перададуць лідарам краінаў-партнераў, кіраўнікам краін Еўразвяза.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org