Рэйнскі вадаспад



Нароўні з маляўнічымі краявідамі Альпаў, Рэйнскі вадаспад з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў Швейцарыі.

Рака Рэйн толькі ў адным месцы імкліва спадае ўніз з абрыва вышынёй 23 метры, утвараючы самы паўнаводны вадаспад Еўропы.

[Not a valid template]

Галоўная водная славутасць Швейцарыі захапляе сваёй сілай, няспынным шумам і мільёнамі маленькіх вясёлак, якія граюць на пырсках у паветры. Палюбавацца гэтым відовішчам можна з назіральных пляцовак, але лепш за ўсё адправіцца на карабліку на водны шпацыр, падчас якога ў вас будзе магчымасць пабачыць вадаспад зблізу, пагушкацца на яго хвалях, а таксама патрапіць на выспу, што месціцца ў самым «сэрцы» вадаспаду.

[Not a valid template]

Нягоршы від на вадаспад адкрываецца з назіральнай пляцоўкі замка Лаўфэн. У самім замку – цікавая выстава, якая расказвае пра гісторыю рэгіёна і перад усім пра Рэйнскі вадаспад.

Вядома, тых, хто пабачыў іншыя вадаспады свету, падобны цуд прыроды ў Швейцарыі наўрад ці здзівіць. Але, тым не менш, Рэйнскі вадаспад з’яўляецца папулярным турыстычным аб’ектам.

Іна Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя