У Рызе праходзіць пленарнае паседжанне саміту «Усходняга партнёрства»
Пленарнае паседжанне саміту «Усходняга партнёрства» пачалося ў Рызе. У ім прымаюць удзел лідары краін – членаў ЕЗ, кіраўніцтва Еўразвязу і прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Беларусі.
Як перадае карэспандэнт агенцтва „Інтэрфакс-Украіна”, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыбыў на сустрэчу апошнім, яго, як і іншых гасцей, сустракалі прэзідэнт Еўрапейскага Савета Дональд Туск і прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
Чакаецца, што па выніках сустрэчы будзе прынята сумесная заява, таксама запланавана выніковая прэс-канферэнцыя.
Каля Рыжскай нацыянальнай бібліятэкі, у будынку якой праходзіць саміт, некалькі дзясяткаў украінскіх грамадзянскіх актывістаў праводзяць акцыю ў падтрымку еўраінтэграцыйных імкненняў Украіны і супраць дзеянняў Расеі.
Нагадаем, Беларусь на саміце прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота dw.de