Жыхары Патокі ўшануюць памяць бязвінна загінулых аднавяскоўцаў



Малітвай  і свечкамі  ўшануюць сёння жыхары вёскі Патока, што на Беласточчыне, памяць  бязвінна загінулых 70 гадоў таму . Па ініцыятыве ураджэнцаў вёскі  на  месцы, дзе некалі стаяла царква, сёння а 17-й гадзіне ўпершыню збяруцца сведкі тых падзеяў і іх нашчадкі, дзеля ўшанавання памяці  загінулых Малашэўскіх , Бекішаў, Герасімчукоў.

22 траўня 1945 года  аддзел польскага ўзброенага падполля  спаліў Патоку.

– Загналі нас за вёску і сказалі, што за адну польскую вёску спаляць 10 праваслаўных, за аднаго паляка заб’юць 10 беларусаў. То добра, што ў нас яшчэ не паранілі ніводнага салдата. А то б усю вёску спалілі б!

– А ў таго Герасімчука, якога спалілі, дзеткі малыя былі. У адной жанчыны дзеці згарэлі. І вось так яны нашую вёску знішчылі. А зараз грошы бяруць за тое, што ў партызанах былі.

Раней 16-га траўня  той жа аддзел закатаваў чацвярых мірных жыхароў вёскі  – бацьку і сына Бекішаў і братоў Малашэўскіх.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя