Еўракамісія выдзеліць Украіне 1,8 мільярда еўра
У ходзе саміту ў Рызе падпісана пагадненне, у рамках якога Еўракамісія накіруе Украіне фінансавую дапамогу ў памеры 1,8 мільярда еўра.
Выплаты будуць падзеленыя на тры траншы па 600 мільёнаў, першы з іх Кіеў зможа атрымаць ужо ў другой палове чэрвеня 2015 года, піша РБК-Украіна.
Для атрымання ўсяго аб’ёму дапамогі Вярхоўная Рада павінна будзе ратыфікаваць пакет дамоўных дакументаў, а савет дырэктараў МВФ – зацвердзіць вынікі першага перагляду праграмы пашыранага фінансавання.
Фота vesti-ua.net