У вёсцы Патока ўшанавалі ахвяраў трагедыі 70-гадовай даўніны



Былыя і цяперашнія жыхары Патокі ўшанавалі памяць бязьвінна загінулых 16 і 22 траўня 1945 года з рук узброенага польскага падполля. Упершыню ад часу трагедыі, якая закранула вёску 70 гадоў таму, разам з мясцовым святаром адслужылі паніхіду. “Абавязаны ведаць нашу гісторыю і памінаць нашых продкаў”, – гаварыў айцец Аляксандр з прыхода ў Тапалянах.

Першы раз у такой форме сустрэліся і здзейснілі багаслужбу, паніхіду. Усё паказвае на тое, што ў будучыне таксама ў такі дзень, 22 траўня, будзем збірацца.

Удзельнікі акцыі памяці:

– Я спадзяваўся, што больш будзе людзей, сабралася шмат, але магло быць больш.

– Сабраліся тут людзі таму, што споўнілася 70 гадоў гэтай трагедыі, якая адбылася ў Патоцы.

Жыхары вёскі плануюць усталяваць у Патоцы памятную шыльду пра гэтыя трагічныя падзеі.

* * *

22-га траўня 1945 году аддзел польскага ўзброенага падполля спаліў вёску Патока, што на Беласточчыне. Сёння яе жыхары і ўраджэнцы гэтых мясцінаў ушаноўваюць памяць бязвінна загінулых 70 гадоў таму. З месца падзеі паведаміла Валя Лаеўская:

– Толькі што закончылася паніхіда, на якой прысутнічала ля крыжа каля сотні чалавек. Ніхто тут не спадзяваўся, што ажно столькі людзей прыедзе, каб ушанаваць памяць бязвінна загінулых 70 гадоў таму жыхароў Патокі. 22 траўня 1945 году вёска Патока была падпалена аддзелам узброенага падполля. У пажары згарэла трое дзяцей і адзін мужчына. Сёння ўпершыню за апошнія 70 гадоў сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць бязвінна загінулых. Як адзначыў настаяцель Тапалянскай царквы, які служыў паніхуду, такія сустрэчы стануць штогадовымі.

Беларускае Радыё Рацыя