У Берасці не дазволілі пікеты супраць Дэкрэта №3
Адмовы ў правядзенні дзесяці масавых мерапрыемстваў атрымалі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яны падавалі заяўкі на пікеты супраць дэкрэту №3 „аб дармаедах”. Афіцыйнай падставай для забароны стала адсутнасць спецыялізаваных дамоваў з шэрагам гарадскіх установаў. Адзін з заяўнікаў пікетаў Уладзімір Вуек лічыць, што ўлада баіцца дыялогу з уласным народам, тым больш на сацыяльныя тэмы.
– Канешне, улада адрэагавала адмоўна, але гэта і зразумела, таму што сам па сабе закон абсурдны. Ён не прадстаўляе інтарэсы беларусаў. А пікеты выклікалі б цікавасць грамадскасці, бо так ці інакш вялікую колькасць насельнітцва гэты дэкрэт закранае.
Актывісты планавалі правесці пікеты 25-га траўня на стадыёне ’’Лакаматыў’’ і парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама ў цэнтры горада – каля ЦУМа і кінатэатра ’’Беларусь’’.
Беларускае Радыё Рацыя