“Ой даўно, даўно…” – рэпартаж Радка Дамброўскага



abba26 сакавіка ў Тэатральнай акадэміі ў Беластоку прайшоў апошні паказ спектаклю “Ой даўно, даўно… Беларускія гісторыі з Падляшша”, падрыхтаванага аб’яднаннем „АБ-БА”. Гэта ўнікальны праект, паколькі гісторыі, якія сталі асновай да сцэнару, былі сабраныя вучнямі-акцёрамі ад іх родных – старэйшага пакалення, да таго былі запісаныя для наступных пакаленняў у кніжцы пад такім жа загалоўкам, як спектакль. За чатыры гады вучні паказалі спектакль 37 разоў. Яго бачылі гледачы ад Падляшша да Нью-Ёрка.