Акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй на беларускіх сядзібах”
На Гарадзеншчыне, як і па ўсёй краіне, праводзіцца акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй на беларускіх сядзібах”.
Больш дваццаціпяці агратурыстычных комплексаў запрашаюць патэнцыйных наведвальнікаў і арганізуюць для іх разнастайную праграму, якая складаецца з экскурсій, пачастункаў, сустрэчаў з мясцовымі рамеснікамі і музыкамі.
Будуць арганізаваныя і прэзэнтацыі магчымасцяў вясковай турыстыкі, якія па словах гаспадара аграсядзібы “Трычоўскі маёнтак” Пятра Сіняпкіна выглядаюць усё больш прывабліва:
– Турысты едуць дзеля цішыні і супакою, галоўнае, каб адпачывала душа. Мы хочам, каб тут была цішыня, чыстае паветра, супакой. Для нас адмысkова прыязджалі. каб пакатацца на конях.
Сёння агратурыстыка ў Беларусі знаходзіцца напярэдадні зменаў, якія могуць яе знішчыць.
Дзяржава мае намер падвысіць у дванаццаць разоў падатак і забараніць праводзіць карпаратыўныя мерапрыемствы.
Беларускае Радыё Рацыя