Унікальны абрад “нашэння намёткі” ў вёсцы Папшычы



Абрад нясення намёткі адбыўся ў вёсцы Папшычы Глыбоцкага раёна падчас свята Спаслання Святога Духа.

Унікальная дзея не перарывалася там шмат дзясяцігоддзяў, нават у часы атэізму, і існуе да цяперашняга часу.

Гэты каталіцкі абрад унесены ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі.

Як кажа айцец Яраслаў Банасяк, свята нясення намёткі звязана са знакавай падзеяй – шмат год таму людзі ў гэтым рэгіёне былі цудоўным чынам уратаваныя ад цяжкай хваробы, па некаторых звестках – ад халеры:  namitka

namitka-1

namitka-2

namitka-3

namitka-4

namitka-5

namitka-6

namitka-7

namitka-8

namitka-9

namitka-10

namitka-11

namitka-12

namitka-13

namitka-14

namitka-15

namitka-16

namitka-17

– Усе людзі памерлі, акрамя тых, што ў вёсцы Папшычы. Людзі маліліся і быццам бы заўважылі плашч, такую вопратку, якая над гэтай зямлёй Папшыцкай расцягнулася. І ад гэтага дня людзі падтрымліваюць традыцыю і носяць ад капліцы намітку белую – аж на могілкі.

Па словах айца Яраслава Банасяка, гэтая традыцыя была, ёсць і будзе. Хоць вёска Папшычы вымірае, але моладзь і дзеці падтрымліваюць сваіх продкаў і прыязджаюць сюды з іншых гарадоў.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя