“Паганства ўнутры нас” – рэпартаж Алесі Лугавой



pahanstvaАгульнавядома, што паганства папярэднічала хрысціянству. Але ці знікла яно пасля крывавага хрышчэння Русі? Варта толькі прыслухацца да народных песняў, прыгледзецца да абрадаў і проста паназіраць за сваімі звычкамі, як мы зразумеем, што паганства жыве не толькі вакол нас, а часта і ўнутры нас. Хаця паміж старажытным і сучасным паганствам існуе вялікая розніца.