“Незабыўны Афган” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



AFganМінула 25 год, як з Афганістана вывелі савецкія войскі. Шмат неадназначных меркаванняў было і ёсць наконт гэтай вайны. Але факт застаецца фактам – яна была. Праз вайну ў Афганістане прайшло больш за 500 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку і беларускіх хлопцаў. Загінула на той вайне каля васьмісот беларусаў. Пасля вяртання з Афганістана шматлікія  не змаглі знайсці сябе ў цывільным жыцці. Некаторыя хварэлі на алкагалізм, наркаманію, у іх распадаліся сем’і…