Лёсаванне футбольнага Кубку Беларусі



28 ліпеня ў Доме футболу адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе сезона 2014/2015. Такім чынам, з пяцідзесяці трох каманд, якія прымалі ўдзел у турніры на розных стадыях, шанцы заваяваць трафей засталіся толькі ў шаснаццаці. Як паведамляе bff.by, у адпаведнасці з рэгламентам пары 1/8 фіналу былі вызначаны шляхам сляпога лёсавання без папярэдняга размеркавання каманд па кошыках. Усе паядынкі адбудуцца 23 і 24 жніўня. „Нёман” – „Гомель” „Нафтан” – „Віцебск” „Белшына” – „Зорка-БДУ” „Шахцёр” – „Гарадзея” БАТЭ – „Слуцк” „Днепр” – „Дынама-Мінск” „Іслач” – „Граніт” „Гомельчыгунтранс” – „Дынама-Брэст”

Беларускае Радыё Рацыя